Помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16»

Помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16» — мемарыяльны знак у аг. Баруны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Помнік
Помнік экіпажу самалёта «Ілья Мурамец-16»
54°18′59″ пн. ш. 26°08′05″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 23 красавіка 2009
Map

Гісторыя правіць

 

23 красавіка 2009 года быў адкрыты мемарыяльны знак на месцы гібелі ў гады Першай сусветнай вайны экіпажа бамбардзіроўшчыка «Ілья Мурамец».

Помнік устаноўлены побач з аўтадарогай, мясцовай школай, бібліятэкай. У верасні 1916 годзена гэтым месцы ў час бамбардзіроўкі 89-й германскай рэзервовай дывізіі «Ілья Мурамец» быў атакаваны чатырма нямецкімі знішчальнікамі. Тры з іх былі збітыя экіпажам паручніка Дзмітрыя Макшэева, чацвёрты прынёс гібель рускаму самалёту. Загінуўшых авіятараў пахавалі на вайсковых могілках каля в. Баруны.

Экіпаж «Іллі Мурамца» быў інтэрнацыянальным: двое рускіх Дзмітрый Макшэеў (камандзір) і Алег Карпаў (афіцэр-назіральнік), татарын Мітрафан Рахмін (памочнік камандзіра), азербайджанец Фарух Гаібаў (артылерыйскі афіцэр).

Адкрыццё мемарыяльнага знака адбылося пры шматлікай колькасці мясцовых жыхароў і гасцей, сярод якіх: вучоныя, гісторыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў сталіцы і г. Гродна, прадстаўнікі мясцовых улад на чале з старшынёй РВК Юрыем Адамчыкам, духавенства, прадстаўнік пасольства Азербайджанскакй Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Зульфугар Танарвердзіеў, ініцыятар стварэння помніка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Валянціна Лузіна.

Апісанне правіць

Мемарыял выкананы з каменю чырвонага граніту, на якім умацавана дошка. На ёй намаляваныя барэльефы самалёта «Ілья Мурамец», чацвярых у форме рускіх лётчыкаў перыяду Першай сусветнай вайны і знака ордэна Святога Георгія 4-й ступені, якім кожны з лётчыкаў былў узнагароджаны пасмяротна. Надпіс на беларускай мове пералічвае загінулых лётчыкаў: Карпаў А., Рахмін М., Макшэяў Д., Гаібаў Ф., пад імі — «Экіпажу самалета „Ілья Мурамец-16“, якія геройскі загінулі 25.09.1916 г. пад мястэчкам Баруны». Аўтары помніка — архітэктар Віктар Буры і скульптар Валерый Калясінскі.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Санюк, А. Подвиг, увековеченный в камне / Алина Санюк // Ашмянскі веснік. — 2009. — 8 мая (№ 35). — С.2-3.

Спасылкі правіць