Праваахоўныя органы ЗША

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У адрозненне ад большасці краін, у ЗША няма адзінай паліцэйскай структуры; такім чынам, тэрмін «паліцыя ЗША» ужываецца неафіцыйна. Замест гэтага, кожны штат, а таксама — кожны буйны горад, а часам і драбнейшы населены пункт, мае сваю паліцэйскую ўстанову, незалежную ад іншых. Уласныя паліцэйскія ўстановы могуць быць таксама пры буйных транспартавых прадпрыемствах.

Паліцыянт горада Бостан на дзяжурстве

Гісторыя правіць

 
Уніформы паліцыянтаў горада Нью-Ёрка ў 1871 г.

Паліцэйская сістэма ЗША ўзнікала пад уплывам дэмакратычных ідэй Дэкларацыі незалежнасці 1776 г. і прынцыпаў Канстытуцыі 1787 г.

У ЗША тры ўзроўня дзяржаўнай улады: федэральная, штата і мясцовая, прытым улады штатаў і мясцовыя органы ад самага пачатку карысталіся значнай самастойнасцю.

Да пачатку XX ст. у ЗША склалася наступная сістэма органаў паліцыі:

  1. Паліцэйскія арганізацыі ў гарадах і мястэчках.
  2. Шэрыфы і ўзначаленыя імі агенцтвы ў акругах[1].
  3. Паліцэйскія фарміраванні штатаў.
  4. Паліцэйскія арганізацыі федэральнага ўраду, што ўваходзілі ў міністэрства юстыцыі, пошт, скарбніцтва, унутраных спраў, абароны і інш.

У ЗША першы пастаянны паліцэйскі дэпартамент быў утвораны ў 1845 годзе ў Нью-Ёрку (Дэпартамент паліцыі горада Нью-Ёрка).

Структура паліцыі правіць

 
Супрацоўнікі паліцыі Чыкага

У ЗША ёсць федэральныя праваахоўныя ўстановы, якія расследуюць федэральныя злачынствы (ФБР, Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі, Бюро алкаголю, тытуню, агнявой зброі і выбуховых рэчываў, Сакрэтная служба, федэральныя маршалы, Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША і некаторыя іншыя).

Але асноўная нагрузка даводзіцца на паліцыю штатаў і гарадоў. Начальнік мясцовага паліцэйскага органа — камісар, суперінтэндант або шэф паліцыі — звычайна прызначаецца мэрам, кіраўніком горада або мясцовым заканадаўчым органам, а часам абіраецца шляхам усенароднага галасавання.

На ўзроўні акругі кіраўнік паліцэйскага ўпраўлення звычайна носіць назву «шэрыф». Шэрыфы амаль паўсюдна абіраюцца на гэту пасаду і атрымліваюць права прызначаць намеснікаў. Адміністрацыя шэрыфа таксама займаецца ўтрыманнем акруговай турмы і забеспячэннем бяспекі залы суда.

 
Супрацоўнік дарожнай паліцыі Фларыды на месцы ДТЗ

Паўнамоцтвы паліцыі правіць

Заканадаўствам ЗША паўнамоцтвы паліцыі вызначаны як правы, перададзеныя дзяржавай ці муніцыпальным урадам для ажыццяўлення заканадаўчага рэгулявання грамадзянскіх інтарэсаў, абароны бяспекі, здароўя, і ўсяго, што тычыцца грамадзян, а таксама для правядзення прэвентыўнай дзейнасці ў дачыненні крымінальных злачынстваў, масавых выступаў і хваляванняў, злучаных з імі.

 
Трэнераванне атрада SWAT ФБР
на спец. палігоне

Дакладнае кола паўнамоцтваў паліцыі вельмі цяжкае для вызначэння, бо яно увесь час папаўняецца ў сувязі з развіццём узроўню грамадскага жыцця, тэхналогіі, з’яўленнем новых дзяржаўных органаў ці рэарганізацыяй такіх.

Правілы ўжывання сілы супрацоўнікамі паліцыі ЗША фармалізаваны ў выглядзе класіфікацый узроўняў сілавога ўплыву і ўзроўняў супраціву суб’ектаў ужывання сілы. Распрацаваныя ў 1980-х гадах, гэтыя правілы паслужылі грунтам для аналагічных норм у шмат якіх краінах.

Падраздзяленні спецыяльнага прызначэння правіць

Сучасныя паліцэйскія фарміраванні нярэдка ўлучаюць у свой склад падраздзяленні спецыяльнага прызначэння для вырашэння праблем спецыфічнага характару (напрыклад, падраздзяленні SWAT).

 
Атрад SWAT паліцыі Сан-Бернардзіна, Каліфорнія

У большасці амерыканскіх гарадоў тактычныя падраздзяленні адмыслова навучаны і экіпіяваны для прадухілення масавых хваляванняў і падтрымання парадку ў экстранных сітуацыях. У стане пастаяннай гатовасці знаходзяцца сапёрныя брыгады, што выкарыстоўваюцца для размінавання і абясшкоджвання выбуховых прылад. Прыкладам, сапёрная брыгада дэпартамента паліцыі горада Нью-Ёрка шырока вядома сваёй аператыўнай працай у вобласці расследавання і прадухілення тэрарыстычных акцый з выкарыстаннем выбуховых прылад.

Сістэма званняў правіць

  • У ЗША званні не прысвойваюць па выслузе гадоў ці па пэўных заслугах, пры паступленні ў паліцыю чалавек атрымвае званне «афіцэр» («officer»), якое з’яўляецца наймаладзейшым і каля 90 % паліцыянтаў гэтак і ідуць з ім на пенсію.
  • Званне «дэтэктыў» — гэта малодшае званне, якое па статусе адпавядае званню афіцэра. Дэтэктывы бываюць 3 класаў, аднак пры гэтым па статусе яны роўныя (класы патрэбныя, каб паказаць, наколькі даўно дэтэктыў працуе ў паліцыі і які ў яго паслужны спіс).
  • Званне сяржанта атрымваюць супрацоўнікі паліцыі, што працуюць у званні «афіцэра» не менш за 3-5 гадоў і якія здалі экзамены. Далей ідзе званне лейтэнанта, капітана.
  • Сістэмы званняў у розных штатах адрозніваюцца, аднак напрыклад, у дэпартаменце паліцыі Нью-Ёрка сістэма ідзе так: афіцэр/дэтэктыў, сяржант, лейтэнант, капітан, інспектар, шэф (1, 2, 3-зорны), шэф паліцыі, памочнік камісара, камісар. Аднак у некаторых штатах і ўпраўленнях могуць быць прамежкавыя званні ці званні могуць называцца па-іншаму, а два найвышэйшыя званні займаюць грамадзянскія асобы, прызначаныя мэрам горада ці губернатарам штата.

Патрабаванні да кандыдата для службы ў паліцыі правіць

  • грамадзянства ЗША;
  • узрост павінен быць больш за 21 год, большасць упраўленняў патрабуюць максімальны ўзрост 34-35 гадоў, але некаторыя не маюць патрабаванняў да максімальнага ўзросту;
  • не мець асуджанасцяў;
  • кандыдат павінен скончыць школу паліцыі, некаторыя ўпраўленні патрабуюць навучанне ў коледжы ці замест гэтага — службу ва УС ЗША;
  • у некаторых штатах для дзяжурна-паставых пасад перыядычна з’яўлялася і знікала неафіцыйнае абмежаванне па ўзроўні інтэлекту са здагадкі, што чалавек з падвышаным інтэлектам схільны празмерна фармалізаваць руцінную працу, звязаную з аховай парадку; у наш час гэта цверджанне эксперыментальна аспрэчана і расцэньваецца як дыскрымінацыя «зверху» па ўзроўні інтэлекту.

Расследаванне правіць

У адрозненне ад Беларусі, у ЗША няма закона, які патрабуе прыцягнення панятых як незалежных назіральнікаў пры ператрусе — сведчанням паліцыянтаў прынята давяраць, тым больш, што ў выпадку, калі хлусня выкрыецца, паліцыянтаў, якія праводзілі ператрус, чакае вельмі суровая кара, аж да крымінальнай адказнасці.

Крыніцы правіць

  1. Шэрыф, у ЗША // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі правіць