Праваслаўная Беларусь (1927)

рэлігійна-грамадскі і палітычны часопіс, орган Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб'яднання (1927–1928)

«Праваслаўная Беларусь» — рэлігійна-грамадскі і палітычны часопіс, орган Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб'яднання.

«Праваслаўная Беларусь»
Арыгінальная
назва
Праваслаўная Беларусь
Тып часопіс
Галоўны рэдактар Лукаш Голад
Заснавана кастрычнік 1927
Спыненне публікацый 1928
Палітычная прыналежнасць Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб'яднанне
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

Выдаваўся з кастрычніка 1927 да 1928 гг. у Вільні (у 1927 г. два разы, у 1928 г. тры разы ў месяц) на беларускай мове. Рэдактар Л. Голад. Выйшла больш за 10 нумароў, асобныя з іх былі канфіскаваны.

«Палітыка» часопіса правіць

Часопіс выкрываў палітыку польскіх улад у адносінах да нацыянальных меншасцей, у т.л. беларусаў, у Заходняй Беларусі (артыкулы «Блок нацыянальных меншасцей», «Юрітэр злуецца» В. Васілевіча; «Польскі радыкалізм і справы нацыянальных меншасцей» У. Самойлы пад псеўд. Наглядчык), востра крытыкаваў іерархаў праваслаўнай аўтакефальнай царквы ў Польшчы за сервілізм і ўгодніцтва перад уладай («Аўтакеффалія», «Адказ мітрапаліта Дзіянісія мітрапаліту Сергію», «Мітрапалічы блок» В. Багдановіча). Шмат увагі аддаваў асвятленню выбарчай кампаніі напярэдадні выбараў у полські сейм і сенат (сакавік 1928 г.), праводзіў ідэю стварэння адзінага выбарчага блока нацыянальных меншасцей, крытыкаваў пазіцыю Рускага народнага аб'яднання за адмову ўдзельнічаць у ім («Мы і РНА» пад псеўд. Сябра), рыхтваў грамадскую думку Заходняй Беларусі да выбараў («Палітычная спеласць», «Чарговае заданне» Л. Голада; «Беларускія выбарныя справы» Сябра). На старонках часопіса змешчаны інфармацыя пра з'езд беларускіх выбаршчыкаў у Вільні (27 снежня 1927 г.) і прынятая ім платформа Беларускага цэнтральнага аб'яднання выбарчага камітэта блока нацыянальных меншасцей, пра дзейнасць створанага пасля выбараў Беларускага пасольскага клуба, працэс 56-і над дзеячамі Беларускай сялянска-работніцкай грамады, даклад Багдановіча «Беларускі пасольскі клуб і яго праца ў сейме і сенаце 1922 — 1927 гг.» і яго ўспаміны «Дзесяць гадоў таму назад» пра ўдзел у Вялікім царкоўным саборы ў лістападзе 1917 г. у Маскве, матэрыялы пра праследаванне польскімі ўладамі праваслаўных у Заходняй Беларусі («Маламажэйкаўская мураванка» пад псеўд. Мураванкаўскі прыхажанін, «Навадворская царква» Я. Гаротнага) і інш.

Рубрыкі правіць

  • «Царкоўная хроніка»
  • «Палітычная хроніка»
  • «З беларускага жыцця»
  • «Наша пошта»
  • «Абвесткі» і інш.