Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб’яднанне

Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (ПБДА) — рэлігійна-грамадская арганізацыя ў Заходняй Беларусі. Існавала з красавіка 1927 г. да 2-й паловы 1930-х гаодў. У склад яго кіраўніцтва (знаходзілася ў Вільні) уваходзілі В. Багдановіч, А. Назарэўскі, А. Коўш, Л. Голад і інш. Друкаваны орган — часопіс «Праваслаўная Беларусь».

Мэты і задачы

правіць

Абя’днанне ставіла за мэту абарону рэлігійных, палітычных, культурна-нацыянальных, эканамічных і юрыдычных правоў заходнебеларускага насельніцтва. ВЫступала за выкарыстанне беларускай мовы ў праваслаўных богаслужэннях і ўсіх сферах грамадскага жыцця, змагалася з праявамі нацыянальнай, рэлігійнай і інш. дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы. Вырашэнне эканамічных праблем заходнебеларускай вёскі бачыла ў справядлівым падаткаабкладанні, развіцці разнастайных форм кааперацыі, надзяленні зямлёй бяднейшых пластоў. Актыўна выступала супраць польскага абшарніцтва ў Заходняй Беларусі падтрымлівала патрабаванні рабочых аб увядзенні 8-гадзіннага рабочага дня, устанўленні справядлівай сістэмы зарплат і пенсій, забароне дзіцячай працы і інш.

Дзейнасць

правіць

У складзе Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта і Блока нацыяналньых меншасцей ПБДА удзельнічала ў выбарчай кампаніі у польскі сейм і сенат (сакавік 1928 г.). Дзейнасць ПБДА падвяргалася нападкам з боку польскіх арганізацый нацыяналістычнага кірунку і праваслаўна-манархічных колаў расійскай эміграцыі.

Літаратура

правіць
  • Васілеўскі, Ю. Праваслаўнае беларускае дэмакратычнае аб’яднанне / Юрка Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 554. — ISBN 985-11-0141-9.