Права на Волю — праваабарончае выданне, бюлецень арганізацыі Праваабарончы цэнтр "Вясна". Выдаваўся з 1998 па 2012 год.

Першы нумар выйшаў у студзені 1998 года, выдаваўся бюлецень на трох мовах — беларусай, рускай, англійскай. З 1998 года бюлецень існаваў у папяровай версіі, а з 2000 года і ў папяровай, і ў інтэрнет-версіі.

Змест правіць

Выданне асвятляе шэраг праблем, звязаных з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі — палітвязні, смяротнае пакаранне, несправядлівы суд, па-за судовыя пакаранні, зніклыя без следу апаненты ўлады Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Дзмітры Завадскі.

Аўтары правіць

Алесь Бяляцкі, Барыс Пятровіч, Паліна Качаткова, Тацяна Снітко, Уладзімір Сапагоў, Алена Лапцёнак, Валянцін Стэфановіч, Тацяна Равяка.

Спасылкі правіць