Правы ЛГБТ у Казахстане

Правы гомасексуальных, бісексуальных і трансгендарных людзей (ЛГБТ) у Казахстане парушаюцца ў сувязі з іх сексуальнай арыентацыяй ці гендарнай ідэнтычнасцю. І мужчынскія і жаночыя аднаполыя сексуальныя сувязі з'яўляюцца законнымі ў Казахстане, але аднаполыя пары і сем'і не маюць правоў на такую ж праўную абарону як разнаполыя шлюбныя пары[1].

Заканадаўства ў дачыненні ЛГБТ правіць

Да 1997 года артыкул 104 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Казахстан выкарыстоўваўся для крымінальнага пераследу за «педэрастыю». Гэты артыкул быў успадкаваны ад артыкула 121 КК РСФСР, паводле якога пераследавалі мужчын за анальны секс[2]. Такім чынам, гомасексуальнасць легальная ў Казахстане з 1998 года[1].

З 2009 года ў Казахстане афіцыйна дазволены аперацыі па карэкцыі пола[3].

З 26 снежня 2011 года ў Казахстане, паводле новага кодэкса «Пра шлюб і сям'ю», заканадаўча забаронена заключэнне шлюбу паміж асобамі аднаго пола[4].

У лютым 2015 года Верхняя палата (Сенат) парламента Казахстана ўхваліла законапраект пра абарону дзяцей ад інфармацыі, што прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю. Да такой інфармацыі, сярод іншага, законапраект адносіць інфармацыю, «якая прапагандуе нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю»[5].

Умовы жыцця правіць

Негатыўнае стаўленне да ЛГБТ-людзей выяўляецца ў выглядзе сацыяльнай ізаляцыі, здзекаванняў і гвалту; усё гэта часта прыводзіць да нанясення фізічнай, псіхалагічнай і эмацыйнай шкоды ЛГБТ-людзям. Для таго, каб пазбегнуць негатыўных да сябе адносіны, многія ЛГБТ-людзі змушаны хаваць сваю сексуальную арыентацыю ці гендарную ідэнтычнасць амаль ад усіх людзей у сваім жыцці. Большасць з іх лічаць патрэбным хаваць сваю сексуальную арыентацыю ці гендарную ідэнтычнасць ад калег па працы, каб захаваць сваё працоўнае месца і ўнікнуць варожасці з боку начальства і калег[6].

Міжнацыянальныя даследаванні Чыкагскага ўніверсітэта, праведзеныя ў 2011 годзе, паказалі, што тэндэнцыя да талерантнага дачынення да ЛГБТ-людзей замарудзілася і пагоршылася ў Расіі і іншых былых рэспубліках СССР, што ідзе насуперак з сусветнымі тэндэнцыямі[7].

Пра рэакцыю казахстанскага грамадства кажуць лічбы са справаздачы: 81,2 % апытаных рэспандэнтаў паказалі, што грамадства ў цэлым ставіцца да ЛГБТ з асуджэннем і непавагай. Амаль кожны чацвёрты гей (ці лесбіянка) падпадаў пад фізічны і псіхалагічны гвалт з-за сваёй сексуальнай арыентацыі[8].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць