Правы Альянс (ПА) — моладзевая недзяржаўная арганізацыя ў Беларусі.

Правы Альянс
Дата заснавання люты 2004
Дата роспуску 2011
Штаб-кватэра Мінск
Краіна
Ідэалогія кансерватызм, традыцыяналізм, нацыянальная дэмакратыя, нацыяналізм.
Дэвіз Наша справа правая!
Сайт aljans.org

Прытрымлівалася правых (кансерватыўных, традыцыяналісцкіх) каштоўнасцей і выступала за нацыянальнае адраджэнне.

19 чэрвеня 2009 года прыхільнікамі ПА для арганізацыі легальнай дзейнасці была афіцыйна зарэгістраваная некамерцыйная арганізацыя ІКУ (Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова) «Правы Альянс». Але ўжо праз год, у верасні 2010 года Міністэрства юстыцыі накіравала ў Гаспадарчы Суд пазоў аб ліквідацыі ІКУ «Правы Альянс». Мінскі гаспадарчы суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі структуры[1].

У верасні 2011 г. «Правы Альянс» заявіў пра самароспуск[2].

Мэтамі дзейнасці «Правага Альянсу» з’яўляліся садзейнічанне пабудове моцнай, прававой, суверэннай дзяржавы, абарона правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь і беларусаў замежжа, развіццё нацыянальнай культуры, адукацыі, прапаганда здаровага ладу жыцця і патрыятычных ідэй у грамадстве.

Задачы

правіць
  • садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, падвышэнню яе міжнароднага аўтарытэту
  • дапамога і садзейнічанне дзяржаўным і грамадскім органам у пабудове беларускай дзяржавы, заснаванай на сваіх нацыянальных, гістарычных і сацыяльных традыцыях
  • ажыццяўленне культурна-асветніцкай дзейнасці, уключаючы вывучэнне гісторыі Беларусі, захаванне роднай мовы і традыцый беларусаў
  • прапаганда здаровага ладу жыцця і падтрымка спорту з мэтай выхавання духоўна i фізічна здаровага пакалення
  • ажыццяўленне эфектыўнай моладзевай палітыкі, падтрымка актыўнай і таленавітай моладзі ў рэалізацыі яе грамадска-карыснай дзейнасці
  • развіццё і прапаганда турызму ў Беларусі як сродку выхавання асобы ў гармоніі з наваколлем

Таксама да сваіх галоўных задач ПА адносіў «адбор і прыцягненне да дзейнасці арганізацыі найбольш валявых, разумных, самаадданых дачок і сыноў беларускай нацыі, якія не толькі гатовыя, але і здольныя працаваць на карысць свабоднай і сацыяльна-паспяховай Рэспублікі»[3].

Гісторыя

правіць

«Правы Альянс» быў заснаваны ў пачатку 2004 года на базе Беларускай Партыі Свабоды як аб’яднанне[3] беларускіх патрыятычных моладзевых ініцыятыў.

Па стане на 2010 год меў некалькі соцень актывістаў і прадстаўнікоў ва ўсіх абласцях краіны[4].

За часы існавання «Альянсам» былі праведзены дзясяткі акцый і кампаній нацыянальна-патрыятычнай і грамадска-сацыяльнай скіраванасці: узнаўленне памятнай шыльды ў гонар К. Каліноўскага на вул. Каліноўскага ў Мінску, адзначэнне Дня горада ў Магілёве, усталяванне памятнага крыжа ў вёсцы Дражна, шэсце з паходнямі ў Дзень Герояў у Слуцку, кампанія «Антымак» за забарону продажу макавага насення, а таксама спартыўныя турніры, канцэрты і інш.

На працягу 2004—2008 аб’яднанне ўзаемадзейнічала з правым крылом беларускай апазіцыі. Займаліся арганізацыяй бяспекі пад час першага кангрэса дэмакратычных сіл у кастрычніку 2005.

Пад час прэзідэнцкіх выбараў 2006 сябры «Правага Альянсу», акрамя інфармацыйна-агітацыйнай працы ў штабе, забяспечвалі бяспеку адзінага кандыдата ад АДС А. Мілінкевіча.

На мясцовых выбарах у 2007 годзе 12 членаў «Альянсу» вылучаліся кандыдатамі ў дэпутаты (4 чал. ў сталіцы Рэспублікі).[крыніца?] У выбарах 2008 г. у Палату Прадстаўнікоў удзельнічалі тры прадстаўнікі арганізацыі.[крыніца?]

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе «Правы Альянс» не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў і афіцыйна не ўдзельнічаў у гэтай кампаніі. Але сябры арганізацыі працавалі ў камандах асобных апазіцыйных кандыдатаў, якім дапамагалі весці выбарчыя кампаніі. Пасля выбараў хваля рэпрэсій закранула і «Правы Альянс». Некалькі чалавек былі затрыманыя і асуджаныя на суткі, у дзясяткаў актывістаў па ўсёй краіне прайшлі ператрусы. Частка актывістаў, у тым ліку і кіраўнік «Правага Альянсу» Юрась Карэтнікаў, пад пагрозай крымінальнага пераследу былі вымушаны з’ехаць з краіны. Пасля вяртання на Радзіму Юрась Карэтнікаў быў арыштаваны беларускімі спецслужбамі і правёў 10 сутак у турэмным ізалятары, пад час зняволення трымаў галадоўку[5][6].

Ад часу заснавання арганізацыі яе кіраўніком з’яўляўся Юрась Карэтнікаў. 7 верасня 2011 года Цэнтральная Рада «Правага Альянсу» вырашыла скасаваць інстытут лідарства ў арганізацыі. Наўзамен лідарству было ўведзена калегіяльнае кіраванне Цэнтральнай Рады «Правага Альянсу», якая складаецца з 6 чалавек, ранейшы кіраўнік арганізацыі Юрась Карэтнікаў увайшоў у Раду і стаў яе ганаровым сябрам. Таксама было прынята рашэнне аб выхадзе «Правага Альянсу» з усіх блокаў і саюзаў і спыненні палітычнай дзейнасці арганізацыі (ад гэтага часу сябры арганізацыі могуць удзельнічаць у палітыцы толькі як прыватныя асобы)[7].

«Альянс» меў стасункі з правымі арганізацыямі Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Зноскі

Спасылкі

правіць