Правы флігель (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Правы флігель — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтральнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі побач з галоўным корпусам, па адрасе бульвар Ленінскі, 6[1].

Славутасць
Правы флігель
54°17′28″ пн. ш. 30°59′32″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Анджэла Кампіёні
Дата пабудовы 1840 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000433шыфр 512Г000433
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Горыгорацкі земляробчы інстытут. Малюнак Н. Орды (2-я пал. 19 ст.). Правы флігель удалечыні

Пабудаваны разам з левым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе аблічча[1].

Памяшканні, размешчаныя ў ім, прамога дачынення да навучальнага працэсу не мелі. На першым паверсе размяшчаліся кватэры служачых Горы-Горыцкай земляробчай школы. Перш за ўсё, кватэра галоўнага наглядчыка (галоўнага выхавальніка), які быў другім чалавекам ў службовай іерархіі земляробчай школы. Яго кватэра была досыць камфортнай — 5 пакояў, пярэдні пакой, кухня. Тут жа знаходзілася кватэра эканома і пісьмавода, іх жыллё было куды больш сціплым. На другім паверсе размяшчаліся кватэры доктара, галоўнага памочніка наглядчыка і геадэзіста. Самай вялікай была кватэра доктара — 6 пакояў, пярэдняя і кухня. Магчыма, нейкая частка яго прафесійнай дзейнасці праходзіла тут, што патрабавала павелічэння колькасці пакояў. Увесь трэці паверх быў заняты лазарэтам для рабочых, акрамя гэтага там знаходзілася аптэка, прыёмны пакой, пакой фельчара, ванны пакой і кухня. На кожным паверсе быў туалет[1].

 
Правы флігель

У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія акупанты ператварылі гэты будынак у броварны завод, а на ніжнім паверсе размясцілі кароўнік[2]. Будынак правага флігеля зведаў змены ў савецкі паваенны перыяд: была зменена ўнутраная планіроўка і прыбудаваны блок з лесвічнай клеткай[1]. У 1947 г. на яго першым паверсе была абсталявана спартзала. У 1970-я гг. у корпусе размяшчаўся Дом вучоных. Сёння тут размешчаны адміністрацыйна-гаспадарчая частка, бухгалтэрыя, аддзел кадраў, дэканат па завочным навучанні і інш[2].

Зноскі

Спасылкі правіць