Правіла Фостэра (вядомае таксама як астраўное правіла або астраўны эфект) — гэта экагеаграфічнае правіла ў эвалюцыйнай біялогіі, якое кажа, што прадстаўнікі відаў памяншаюцца або павялічваюцца ў памерах у залежнасці ад рэсурсаў, даступных у іх асяроддзі. Напрыклад, вядома, што Mammuthus exilis эвалюцыянаваў са звычайнага маманта на малых астравах. Падобныя эвалюцыйныя шляхі назіраюць сярод сланоў, бегемотаў, удаваў, аленяў і людзей[1][2]. Першым гэта адзначыў Брысталь Фостэр у артыкуле «Эвалюцыя млекакормячых на астравах» часопіса Nature[ru]. У ёй ён даследаваў 116 астраўных відаў і параўнаў іх з іх мацерыковым разнавіднасцямі. Фостэр выказаў здагадку, што пэўныя астраўныя жывёлы эвалюцыянавалі да вялікіх версій саміх сябе. Яго простым тлумачэннем было тое, што меншыя жывёлы становяцца вялікімі, калі ціск драпежнікаў саслабляецца (з-за адсутнасці некаторых драпежнікаў на мацерыку), а вялікія становяцца менш ва ўмовах абмежаваных харчовых рэсурсаў (з-за абмежавання прасторы)[3].

Пасля ідэю пашырылі выданнем кнігі Тэорыя астраўной біягеаграфіі аўтараў Роберта Макартура[ru] і Эдварда Осбарна Уілсана[ru]. А таксама, у 1978 годзе Тэд Кейс выдаў значна больш доўгую і складаную працу па гэтай тэме ў часопісе Ecology[ru][4]. Кейс таксама паказаў, што зыходная здагадка Фостэра адносна прычын з'явы была занадта спрошчанай і не цалкам правільнай.

Зноскі

  1. Juan Luis Arsuaga, Andy Klatt, The Neanderthal's Necklace: In Search of the First Thinkers, Thunder's Mouth Press, 2004, ISBN 1-56858-303-6, ISBN 978-1-56858-303-7, p. 199.
  2. Jean-Baptiste de Panafieu, Patrick Gries, Evolution, Seven Stories Press, 2007, ISBN 1-58322-784-9, ISBN 978-1-58322-784-8, p 42.
  3. Whittaker, R.J. (1998). Island biogeography: ecology, evolution, and conservation. Oxford University Press, UK. pp. 73–75. ISBN 978-0-19-850020-9. 
  4. Case, T.J. (1978). A general explanation for insular body size trends in terrestrial vertebrates. Ecology 59 (1): 1–18. doi:10.2307/1936628.Case, T.J. (1978). "A general explanation for insular body size trends in terrestrial vertebrates". Ecology 59 (1): 1–18. doi:10.2307/1936628. 
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.