Mammuthus exilis — вымерлы від з сямейства слановых.

 Mammuthus exilis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mammuthus exilis Maglio, 1970

Геахраналогія

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1851653
EOL  4454765
FW  47874

Апісанне

правіць

Від жыў у перыяд ад 30 да 12 тысяч гадоў таму на астравах Чанел і накшталт насялялай на іх да нашых дзён Urocyon littoralis выяўляў астраўную карлікавасць  (руск.). Вышыня карлікавага маманта ў плячах дасягала ад 1,20 да 1,80 м, у той час як іншыя віды мамантаў былі ў два разы буйней. Найбольш блізкім генетычным сваяком карлікавага маманта, які важыў да адной тоны, быў Mammuthus columbi, вага якога дасягала 10 тон.

 
Шкілет карлікавага маманта

Падобная астраўная карлікавасць была распаўсюджанай з’явай у прадстаўнікоў сямейства слановых, якія, дзякуючы добраму ўменню плаваць, змаглі засяліць нават адносна аддаленыя ад сушы астравы. Карлікавыя маманты з’явіліся і на сібірскім востраве Урангеля, дзе яны жылі як і крыцкія карлікавыя маманты ў Міжземнамор’и ў якасці апошніх прадстаўнікоў усіх мамантаў амаль да 1500 г. да н. э. Шэраг эндэмічных карлікавых сланоў існаваў таксама на міжземнаморскіх і некаторых інданэзійскіх астравах, такіх як Камодо або Флорэс. Вядомая таксама карлікавая астраўная форма прадстаўнікоў сямейства мастадонты (Mammutidae). Прычынамі выяўленай астраўной карлікавасці былі дэфіцыт ежы і адносная бяспека з-за адсутнасці драпежнікаў.

Зноскі