Ча́нел (англ.: Channel) — група з 8 астравоў каля паўднёвага ўзбярэжжа амерыканскага штата Каліфорнія. 5 астравоў уваходзяць у склад аднайменнага нацыянальнага парка. Агульная плошча — 908,8 км². Насельніцтва (2009 г.) — 4096 чал.

Чанел
англ. Channel
Анакапа — адзін з астравоў архіпелага
Анакапа — адзін з астравоў архіпелага
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Санта-Круз 
Агульная плошча908,8 км²
Найвышэйшы пункт740,4 м
Насельніцтва4 096 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва4,51 чал./км²
Размяшчэнне
34°00′58″ пн. ш. 119°48′14″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Чанел (ЗША)
Чанел
Чанел
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць
 
Карта

Астравы Чанел месцяцца каля паўднёвага ўзбярэжжа амерыканскага штата Каліфорнія і падзяляюцца на 2 групы — паўночную і паўднёвую. Найбуйнейшы востраў Санта-Круз (250 км²) належыць да паўночнай групы. Геалагічная пабудова астравоў сведчыць, што яны былі ўтвораны вулканічнай дзейнасцю каля 15 млн гадоў таму. У апошні ледавіковы перыяд складалі адзіны масіў сушы, пазней затоплены акіянам. Усе астравы гарыстыя. Найвышэйшая вяршыня пік Дэвілс (740 м) знаходзіцца на востраве Санта-Круз.

Прырода

правіць

Большасць тэрыторыі астравоў Чанел уяўляюць сабою аголеныя скалы і ўзгорыстыя прэрыі з багатым разнатраўем і хмызнякамі. Таксама сустракаюцца рэшткі старажытных лясоў з рэдкімі відамі хвоі, дуба і мальвы і балоты. На астравах добра прыжылася ўвезеная іспанцамі масліна.

Наземная фаўна характарызуецца значнай колькасцю эндэмічных відаў. Астравы насяляюць птушкі, ластаногія, паўзуны, амфібіі. Захаваўся рэдкі эндэмічны від скунса. Эндэмічны від мясцовай лісы амаль знік у канцы XX ст. з-за распаўсюджання здзічэлых сабак. У мінулым на востраве Санта-Круз таксама сустракалася рэдкая здзічэлая парода авечак (у нашы дні ў заапарках захавалася каля 200 жывёл).

Гісторыя

правіць

Людзі з'явіліся на астравах Чанел каля 9 тысячагоддзя да н. э. Да прыбыцця еўрапейцаў яны былі населены індзейцамі чумашамі і тонгва. На іспанскіх картах архіпелаг з'явіўся ў 1602 г. З канца XVIII ст. індзейцы знаходзіліся пад уплывам каталіцкіх місіянераў. Да 1821 г. яны пакінулі архіпелаг і перасяліліся на мацерыковую частку Каліфорніі. Мексіканскі ўрад выкарыстоўваў астравы для высылкі крымінаьных злачынцаў, тут вялася гаспадарчая дзейнасць. У 1850 г. архіпелаг быў далучаны да ЗША. У другой палове XX ст. ён выкарыстоўваўся амерыканскімі ваеннымі для выпрабавання зброі.

У наш час населены толькі 2 астравы паўднёвай групы архіпелага Чанел. Паўночная група і 1 востраў паўднёвай групы ўваходзяць у склад нацыянальнага парка і нацыянальнага марскога запаведніка Чанел. Астравы з'яўляюцца папулярным месцам для наведвання турыстамі, якія знаёмяцца з дзікай прыродай.

Спасылкі

правіць