Адкрыць галоўнае меню

Скунсы, таксама Смярдзючкі[1] (Mephitidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Да нядаўняга часу скунса адносілі да сямейства куніцавых на правах падсямейства Mephitinae, аднак малекулярныя даследаванні далі падставы вылучыць іх у асобнае сямейства, магчыма, больш блізкае да малапандавых, чым да куніцавых і янотавых.

Скунсы
Striped Skunk.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mephitidae Bonaparte, 1845

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552336
NCBI  119825
EOL  7671
FW  104743

Агульнае апісаннеПравіць

Скунс лёгка пазнавальны па характэрнай афарбоўцы, якая складаецца з белых палос або плямаў на цёмным фоне. Для паласатага скунса характэрныя шырокія белыя палосы на спіне, якія ідуць ад галавы да кончыка хваста. Яркія ўзоры служаць папярэджаннем магчымым драпежнікам. Адметная рыса скунсавых — пахкія анальныя залозы, якія вылучаюць з'едлівае рэчыва з устойлівым агідным пахам. Скунсы здольныя выпырскваць струмень сакрэту на адлегласць 1-6 м. Ва ўсіх скунсаў моцны целасклад, пухнаты хвост і кароткія канечнасці з магутнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі для рыцця. Самыя маленькія ў сямействе — плямісты скунс (Spilogale), іх маса ад 200 г да 1 кг. Свінаносы скунс (Conepatus) — самы буйны, іх маса дасягае 4,5 кг.

Зноскі

  1. Напісанне Скунсы, Смярдзючкі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.483