Правінцыйныя выбары ў Іраку (2005)

Выбары ў саветы мухафаз (правінцый) Ірака былі праведзены 30 студзеня 2005 года, у той жа дзень, што і выбары ў Пераходную Нацыянальную асамблею. Кожная правінцыя выбірала савет з 41 члена, за выключэннем Багдада, савет якога складаецца з 51 члена.

Агульныя вынікіПравіць

Партыя Усяго месц Лідар
Вышэйшы Ісламскі савет Ірака 195 Абдэль Азіз аль-Хакім
Дэмакратычная партыя Курдыстана 91 Масуд Барзані
Патрыятычная партыя Курдыстана 80 Джалал Талабані
Садрысцкі рух 60 Муктада ас-Садр
Партыя ісламскай цноты 49 Абдэльрахім Аль-Хусейні
Іраксая ісламская партыя 45 Тарык аль-Хашэмі
Дава 42 Ібрагім аль-Джафары
Іракская нацыянальная згода 18 Аяд Алаўі
Ісламскі саюз Курдыстана 10 Салахедзін Бахаедзін
Блок прымірэння і вызвалення 10 Міша ан аль-Джубуры
Іракская камуністычная партыя 8 Хамід Маджыд Муса
Іракская Рэспубліканская група 7
Іншыя 133 -
Усяго 748 -

СпасылкіПравіць