Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.

Джалал Талабані
сарані جەلال تاڵەبانی, курд.: Celal Talebanî, араб. جلال طالباني‎‎
Джалал Талабані
сцяг
6-ы Прэзідэнт Ірака
сцяг
6 красавіка 2005 — 24 ліпеня 2014
Папярэднік Садам Хусейн
Пол Брэмер,
як прэзідэнт Кааліцыйнай Адміністрацыі Ірака
Пераемнік Фуад Масум
 
Партыя 1) ДПК (1950—1975)
2) ПСК (з 1975)
Адукацыя Багдадскі ўніверсітэт
Прафесія юрыст
Дзейнасць палітык, юрыст, адвакат
Веравызнанне іслам суніцкага толку
Нараджэнне 12 лістапада 1933(1933-11-12) (86 гадоў)
Сулейманія, Каралеўства Ірак
Смерць 3 кастрычніка 2017(2017-10-03)[1][2][…] (83 гады)
Дзеці Bafel Talabani[d]
 
Узнагароды

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.

На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідэры абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.

Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).

7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.

Памёр 3 кастрычніка 2017 года[4].

Зноскі

  1. Jalal Talabani // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jalal Talabani // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jalal (Dschalal) Talabani // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Садам Хусейн
Пераходны перыяд, Газі Машаль Аджыль аль-Явер (в. а.)
Прэзідэнт Ірака
 

6 красавіка 200524 ліпеня 2014
Пераемнік:
Фуад Масум

Шаблон:Прэм'ер-міністры Ірака