Кома (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Ламбардыя, Італія
(Пасля перасылкі з Правінцыя Кома)

Кома (італ.: Provincia di Como, ламб.: Pruvincia de Com) — правінцыя ў Італіі, у паўночнай частцы вобласці Ламбардыя. Уваходзіць у еўрарэгіён Insubrica і ў гістарычны рэгіён Insubria.

Кома
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Ламбардыя
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Леанарда Карыёні[d]
Насельніцтва
  • 594 657 чал. (31 снежня 2021)[1]
Плошча
  • 1 288,07 км²
Кома на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-CO
Тэлефонны код 031, 0344, 02, 0331 і 004191
Паштовыя індэксы 22100
Код аўтам. нумароў CO
Афіцыйны сайт (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На поўначы правінцыя мяжуе са швейцарскімі кантонамі Тычына і Граўбюндэн, на ўсходзе — з італьянскімі правінцыямі Сондрыа і Лека, правінцыяй Монца-э-Брыянца на поўдні і правінцыяй Варэзэ на захадзе. Сталіцай з’яўляецца горад Кома. Іншыя буйныя населеныя пункты з насельніцтвам больш за 10 тысяч жыхароў — гэта Канту, Эрба, Мар’яна-Каменсэ і Альджатэ-Камаска. Таксама да правінцыі адносіцца і швейцарскі анклаў Кампіёнэ-д’Італія кантона Тычына.

Межы правінцыі раней былі шырэйшыя і да 1927 года ў яе ўваходзіла таксама паўночная частка правінцыі Варэзэ (зменена ў 1927 годзе ўказам № 1) і практычна ўся тэрыторыя правінцыі Лека, якая была выдзелена ў асобную адміністрацыйную адзінку Указам № 250 ад 6 сакавіка 1992 года прэзідэнта Італіі.

Зноскі