Рыеці (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Лацыа, Італія
(Пасля перасылкі з Правінцыя Рыеці)
Рыеці (італ.: Provincia di Rieti) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Лацыа.
Рыеці | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Лацыа | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
405 м | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-RI | ||||
Тэлефонны код | 0744, 0746 і 0765 | ||||
Паштовыя індэксы | 02100 | ||||
Код аўтам. нумароў | RI | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПравінцыя размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Лацыа. На захадзе па рацэ Тыбр мяжуе з правінцыяй Вітэрба, на паўднёвым захадзе — з Рымскай метраполіяй. На поўначы мяжуе з рэгіёнам Умбрыя, на ўсходзе — з рэгіёнам Марке.
Рэльеф у асноўным гарысты. Буйныя горы: Тэрмініла (2217 м), Лага (2458 м). Буйныя вадасховішчы: Вале-дэль-Сальта, Лага-дэль-Сальта (найбуйнейшае ў рэгіёне), Лага-дэль-Турана.
На поўдні правінцыі арганізаваны запаведнік Монці-Лукрэці, на паўднёвым усходзе — запаведнік Мантанье-дэла-Дукеса, паміж вадасховішчамі Сальта і Турана — запаведнік Монтэ-Навенья-э-Монтэ-Сервія.
У правінцыі захаваліся замкі, крэпасці і францысканскія санктуарыі.