Прагрэсіўная народная партыя
Прагрэсіўная народная партыя (ням.: Fortschrittliche Volkspartei, скар. FVP) — левалібэральная і буржуазна-дэмакратычная партыя Германіі, якая была створана 6 сакавіка 1910 года ў выніку зліцця Вольнадумнай народнай партыі, Вольнадумнага аб’яднання і Нямецкай народнай партыі. Членамі партыі ў асноўным з’яўляліся прадстаўнікі дробнай і сярэдняй буржуазіі.
Прагрэсіўная народная партыя | |
---|---|
Лідар | Otto Fischbeck[d] і Otto Wiemer[d] |
Дата заснавання | 6 сакавіка 1910 |
Дата роспуску | 1918 |
Краіна | |
Ідэалогія | ліберальная дэмакратыя і сацыял-лібералізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ПНП складалася з мясцовых аддзяленняў (ням.: ortsverein), па адным на выбарчую акругу. Вышэйшы орган — з’езд (ням.: parteitag), паміж з’ездамі — Цэнтральны камітэт (ням.: Zentralausschuss), выканаўчы орган — кіруючы камітэт (ням.: Geschäftsführende ausschuss).
У 1912 годзе партыя заключыла з сацыял-дэмакратамі ўсёабдымнае пагадненне аб перабалаціроўцы[1]. У тым жа годзе на выбарах у рэйхстаг партыя заваявала 42 мандаты (12,3 % галасоў).
Тады ж у зямлі Эльзас-Латарынгія была заснавана Эльзаская прагрэсіўная партыя, як мясцовая арганізацыя ПНП.
Народная прагрэсіўная партыя выступала за:
- Парламенцкую форму праўлення ў Германскай імперыі;
- Ліквідацыю прускага трохкласнага выбарчага права;
- Аддзяленне царквы ад дзяржавы;
- Раўнапраўе ўсіх грамадзян;
- Справядлівы падзел выбарчых акругаў.
Яе палітыка грунтавалася на прынцыпах ліберальнай эканомікі і прадстаўляла ў асноўным інтарэсы прамыслоўцаў-экспарцёраў, гандляроў, банкіраў і рамеснікаў[2].
У 1918 годзе падчас Лістападаўскай рэвалюцыі партыя спыніла сваё існаванне, аб’яднаўшыся з левым крылом Нацыянал-ліберальнай партыі ў Нямецкую дэмакратычную партыю.
Вядомыя члены партыі
правіцьЗноскі
- ↑ Reich, Karlheinz. Die liberalen Parteien in Deutschland 1918 bis 1933. — Osnabrück: Herausgeber Jungdemokraten — Landesverband Niedersachsen, 1979. — S. 13.
- ↑ Ср.: Boldt, Hans. Deutsche Verfassungsgeschichte: Politische Strukturen und ihr Wandel, Band 2: Von 1806 bis zur Gegenwart. — München, 1990. — S. 382.
Спасылкі
правіць- Die Fortschrittliche Volkspartei 1910—1918 Архівавана 5 кастрычніка 2013. (ням.)