Прастата

(Пасля перасылкі з Прадсталёвая залоза)

Прастата — экзакрынная трубчаста-альвеалярная залоза мужчынскага арганізма млекакормячых. Прастата значна адрозніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізіялагічных і хімічных адносінах.

Прадсталёвая залоза чалавека

Прастата чалавекаПравіць

У чалавека прастата — няпарны андрагензалежны орган, размешчаны ніжэй мачавой бурбалкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мочаспускальнага канала. Вывадныя пратокі прастаты адкрываюцца ў мочаспускальны канал.

Павялічаная прастатаПравіць

Павелічэнне падкарэнніцы завецца прастатамегаліяй, пры гэтым добраякасная гіперплазія падкарэннай залозы (ДГПЗ) з’яўляецца найбольш распаўсюджанай прычынай. ДГПЗ адносіцца да павелічэння падкарэннай залозы з-за павелічэння колькасці клетак, якія складаюць падкарэнную залозу (гіперплазія) па прычыне, якая не з’яўляецца злаякаснай. Гэта вельмі часта сустракаецца ў сталых мужчын. Яе часта дыягнастуюць, калі прастата павялічваецца да такой ступені, што мачавыпусканне становіцца ўскладненым. Сімптомы ўключаюць запатрабаванасць ў частым мачавыпусканні (частае мачавыпусканне) або складанасць у тым, каб пачаць мачавыпусканне.[1][2] Калі падкарэнная залоза становіцца занадта вялікай, яна можа звужаць урэтру і перашкаджаць адтоку мачы, робячы мачавыпусканне балючым і ўскладненым, або, у крайніх выпадках, цалкам немагчымым, выклікаючы затрымку мачы. З часам хранічная затрымка мачы можа прывесці да павелічэння сікавай бурбалкі і адваротнага закіду мачы ў ныркі (гідранефроз).[3]

Функцыі прастатыПравіць

  • Выпрацоўка прастатычнага соку, які з’яўляецца асновай для спермы.
  • Выпрацоўка біялагічна актыўных рэчываў (прастагландыну).
  • Грае ролю клапана — закрывае выхад з мачавой бурбалкі падчас эрэкцыі.
  • Стварае адчуванне аргазму за кошт развітой сістэмы інервацыі.
  • Велічыня сакрэцыі рэзка ўзмацняецца пад уплывам парасімпатычных імпульсаў і андрагенаў.

Зноскі

  1. Use of a Temporary Prostatic Stent After Transurethral Microwave Thermotherapy Reduced Voiding Symptoms and Bother Without Exacerbating Irritative Symptoms. goldjournal.net. Праверана 19 ліпеня 2022.
  2. What is Urinary Incontinence, and how can you manage it. stdlabs.com. Праверана 19 ліпеня 2022.
  3. Benign prostate enlargement. nhs.uk. Праверана 19 ліпеня 2022.