Прадцечанскі мост

Прадцечанскі мост — аўтадарожны арачны мост цераз Абводны канал у Цэнтральным / Фрунзенскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала. Звязвае Тамбоўскую вуліцу з вуліцай Чарняхоўскага (былая Прадцечанская). Побач з мостам размешчаны Аўтавакзал. Вышэй па цячэнні знаходзяцца Карэтны мост, ніжэй — Нова-Каменны мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Абводны канал». Афіцыйную назву мост атрымаў ў 1909 годзе па найменні Прадцечанскай вуліцы.

Прадцечанскі мост
Каардынаты: 59°54′52″ пн. ш. 30°21′18″ у. д.HGЯO
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы