Пражскі метрапалітэн
Пражскі метрапалітэн — з'явіўся ў другой палове XX стагоддзя ў Празе. На дадзены момант у Пражскім метрапалітэне прысутнічае тры лініі: зялёная, жоўтая і чырвоная.
Пражскі метрапалітэн | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна | Чэхія |
Горад | Прага |
Дата адкрыцця | 9 мая 1974году |
Даўжыня ліній | 59,3 км |
Колькасць станцый | 57 |
Колькасць ліній | 3 |
Пасажырапаток за дзень | 1 411 000 (2005) |
Пасажырапаток за год | 537,3 млн. (2007) |
Схема ліній | |
![]() |
Праезд у метроПравіць
Для аплаты праезду выкарыстоўваюцца праязныя квіткі. Базавы квіток (талон, чэшск.: jízdenka) каштуе 32 чэшскія кроны. З гэтым квітком можна рабіць перасадкі, ён дзейнічае на працягу 90 хвілін, днём і ўначы, і не толькі ў метро, але і ў іншых відах гарадскога транспарту (трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах горада), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можна таксама набыць квіток са зніжкай, які каштуе 24 кроны, але дзейнічае толькі 30 хвілін. Квіткі прадаюцца на кожнай станцыі і павінныя быць пазначаны з дапамогай кампосцера жоўтага колеру, які знаходзіцца перад уваходам у зону метро. Той, хто зойдзе туды без квітка, можа быць аштрафаваны. Праязныя квіткі на транспарт ад месяца да года называюцца «kupon».
Цікавыя факты і статыстыкаПравіць
- Працягласць лініі «А» складае 10,99 км (13 станцый), лініі «В» — 25,70 км (24 станцыі), лініі «С» — 22,61 км (20 станцыі).
- Сярэдняя адлегласць паміж станцыямі Пражскага метрапалітэна — 1 098 м, найбольшы — 2 749 м («Nádraží Holešovice» — «Kobylisy», лінія «С»), найменшае — 426 м («Hlavní nádraží» — «Muzeum», лінія «С»).
- Час руху цягнікоў між канцавымі станцыямі: на лініі «А» — 23 хв., на лініі «В» — 41 хв., на лініі «С» — 36 хв.