Практыка (філасофія)
Практыка (стар.-грэч.: πράξις «дзейнасць») — мэтазгодная і мэтанакіраваная дзейнасць. Практыка — гэта дзейнасць, якую суб'ект ажыццяўляе для дасягнення вызначанай, загадзя пастаўленай мэты.
Практыка мае грамадска-гістарычны характар і залежыць ад узроўню развіцця грамадства, яго сацыяльна-класавай структуры; мэты практычна дзеючага суб'екта, у канчатковым выніку, заўсёды вызначаецца грамадствам.
Структура практыкі
правіцьВіды практыкі
правіць- Духоўная практыка: ёга, ісіхазм, суфізм — практыка індывідуальнага самаўдасканалення.
- Рэлігійная практыка — практыка калектыўнага ўдасканалення.
- Вытворчая практыка — практыка пераўтварэння прыроды.
- Сацыяльная практыка — практыка падтрымання грамадства.
- Навучальная практыка — практыка фармавання суб'ектаў грамадства.
- Медыцынская практыка — практыка пераўтварэння чалавечай прыроды.
- Дызайн практыка — практыка пераўтварэння і развіцця візуальнай мовы для захоўвання і перадачы інфармацыі ў рамках пэўнага соцыума або чалавецтва ў цэлым.