Прамысловы ПК
Прамысловы персанальны камп’ютар (Прамысловы ПК, англ.: Industrial PC, IPC) — персанальны камп’ютар, прызначаны для працы ў рамках прамысловага вытворчага працэсу на прадпрыемстве.
Ад звычайных ПК адрозніваецца канструкцыяй (якая з прычыны размяшчэння паблізу працуючага абсталявання ўлічвае патрабаванні да сродкаў вылічальнай тэхнікі, якія працуюць у неспрыяльных умовах — павышаную вібрацыю, забруджаную атмасферу, падвышаную вільготнасць, павышаную або паніжаную тэмпературу) і прыладамі спалучэння са спецыфічнымі перыферыйнымі прыладамі (розныя сканеры, панэлі аператара і іншыя прылады чалавека-машыннага інтэрфейсу).
Прамысловы ПК часта выпускаецца ў выглядзе IBM PC-сумяшчальнага камп’ютара з архітэктурай x86, сумяшчальнага з большасцю праграмнага і апаратнага забеспячэння звычайных ПК.
Прамысловыя ПК з’яўляюцца гатовымі, серыйнымі, камерцыйна-даступнымі вырабамі.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Прамысловыя камп'ютары Siemens: SIMATIC Box PC, SIMATIC Rack PC, SIMATIC Panel PC
- Programming devices(недаступная спасылка) (англ.)(англ.)
- Field PG and Power PG (англ.)(англ.)