Прамысловы індэкс Доу-Джонса

Прамысловы індэкс Доу Джонса (англ.: Dow Jones Industrial Average, скар. DJIA; NYSE: DJI) — найстарэйшы з існуючых амерыканскіх рынкавых індэксаў. Быў створаны рэдактарам газеты Wall Street Journal Чарльзам Доу ў 1884 годзе для адсочвання развіцця прамысловага складальнiка амерыканскіх фондавых рынкаў[1] Ніводнае з першапачатковых прамысловых прадпрыемстваў не засталося ў індэксе.[2].

Хоць DJIA з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш папулярных індэксаў акцый, шматлікія прафесіяналы лічаць, што Dow Jones неадэкватна адлюстроўвае агульны фондавы рынак ЗША у параўнанні з шырэйшымі рыначнымi індэксамi, такімі як S&P 500 або індэкс Russell 2000.

Самы вялікі абвал індэкса адбыўся ў «чорны панядзелак» 1987 года, калі Доу Джонс страціў 22,6 %.[3]

Разлік і крытэрыі адбору правіць

Індэкс ахоплівае 30 найбуйнейшых кампаній ЗША. Вызначэнне «прамысловы» — не больш чым даніна гісторыі: цяпер многія з гэтых кампаній не належаць да гэтай галіны.

Першапачаткова індэкс разлічваўся як сярэдняе арыфметычнае цэн на акцыі ахопленых кампаній. Цяпер для разліку суму цэн усіх 30 акцый дзеляць на каэфіцыент Доу Джонса[4]. З 4 лістапада 2021 года каэфіцыент Доў-Джонса складае 0,15172752595384[5]. Каэфіцыент змяняецца кожны раз, калі кампанія-заснавальнік падвяргаецца драбненню акцый, так што драбненне акцый не ўплывае на значэнне індэкса.

Метады інвеставання правіць

Інвеставанне ў індэкс Доу-Джонса магчыма праз індэксныя фонды, а таксама праз вытворныя інструменты, такія як апцыйная кантракты і ф’ючэрсныя кантракты.

Чыкагская біржа апцыонаў выпускае апцыйныя кантракты на Dow праз каранёвы сімвал DJX[6].

ETF, які паўтарае паказчыкі індэкса, выпускаецца State Street Corporation[7].

Зноскі

  1. The First 12 Dow Components: Where Are They Now?. forbes.com. Праверана 28 студзеня 2022.
  2. What Happened to the First 12 Stocks on the Dow?. fool.com. Праверана 28 студзеня 2022.
  3. Preliminary Observations on the October 1987 Crash. archive.gao.gov. Праверана 28 студзеня 2022.
  4. Brokers for Trading Indices Guide. comparebrokers.co. Праверана 28 студзеня 2022.
  5. Forex Trading Industry Statistics and Facts 2020. dailyforex.com. Праверана 28 студзеня 2022.
  6. SPDR Dow Jones Industrial Average ETF (DIA). nasdaq.com. Праверана 28 студзеня 2022.
  7. The Best (and Only) Dow Jones Industrial Average ETF for Q1 2022. investopedia.com. Праверана 28 студзеня 2022.