Прамянёвая хвароба — захворванне, якое ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння розных відаў іанізуючага выпраменьвання, што характарызуецца сімптомакомплексам, залежным ад віду паражаючага выпраменьвання, яго дозы, лакалізацыі крыніцы радыеактыўных рэчываў, распаўсюджання дозы ў часе і целе чалавека.

Прамянёвая хвароба
МКХ-10 T66.66.
МКХ-9 990990
MedlinePlus 000026
MeSH D011832
Commons-logo.svg Прамянёвая хвароба на Вікісховішчы

У чалавека прамянёвая хвароба можа быць абумоўлена вонкавым апраменьваннем і ўнутраным — пры трапленні радыеактыўных рэчываў у арганізм з удыханым паветрам, праз страўнікава-кішачны тракт альбо праз скуру і слізістыя абалонкі, а таксама ў выніку ін'екцыі.

Агульныя клінічныя праяўленні прамянёвай хваробы залежаць галоўным чынам ад атрыманай сумарнай дозы радыяцыі. Дозы да 1 Гр (100 рад) выклікаюць адносна лёгкія змены, якія могуць разглядацца як перадхваробны стан. Дозы звыш 1 Гр выклікаюць шпікавую ці кішачную формы прамянёвай хваробы рознай ступені цяжкасці, якія залежаць галоўным чынам ад паражэння органаў крыватвору. Дозы аднаразовага апраменьвання звыш 10 Гр лічацца абсалютна смяротнымі.

СпасылкіПравіць

Armed Forces Radiobiology Research Institute (англ.)