Прапан — арганічнае рэчыва класа алканаў. Змяшчаецца ў прыродным газе, утвараецца пры крэкінгу нафтапрадуктаў, пры падзеле спадарожнага нафтавага газу, «тлустага» прыроднага газу, як пабочная прадукцыя пры розных хімічных рэакцыях. Як прадстаўнік вуглевадародных газаў пажара-і выбуханебяспечны, малатаксічны, не мае паху, валодае слабымі наркатычнымі ўласцівасцямі.

Прапан
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C3H8
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 44,1 г/моль
Шчыльнасць (пры 0 °C) 2,0098 кг/м³
(пры –42,1 °C) 0,5812 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення −187,63 °C
Тэмпература кіпення −42,09 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 74-98-6
PubChem 6334
Рэг. нумар EINECS 200-827-9
SMILES
RTECS TX2275000
ChemSpider 6094
Бяспека
NFPA 704

Фізічныя ўласцівасці правіць

Бескаляровы газ без паху. Вельмі мала раствараецца ў вадзе. Пункт кіпення −42,1 °C. Пункт замярзання −188 °C. Утварае з паветрам выбухованебяспечныя сумесі пры канцэнтрацыі пароў ад 2,1 да 9,5 %. Тэмпература самазагарання прапана ў паветры пры ціску 0,1 Мпа (760 мм рт. сл.) складае 466 °С. Крытычная тэмпература прапана Ткр = 370 К.

Прымяненне правіць

Паліва правіць

Прапар ужываюць як паліва для газавых пліт у дамах, не падключаных да газаправода; як аўтамабільнае паліва.

Літаратура правіць

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 195. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.