Праспект Будаўнікоў (Віцебск)
Праспект Будаўнікоў — магістраль у паўднёвай частцы Віцебска на тэрыторыі Першамайскага раёна. Працягласць праспекта больш за 2700 м. Названы ў 1976 годзе (былая назва — Паўднёвая магістраль).
Праспект Будаўнікоў Віцебск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Горад | Віцебск |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сярэдзіне 20 стагоддзя ў пачатку праспекта знаходзіўся ваенны аэрадром.
Праспект забудаваны шматпавярховымі дамамі. Бярэ пачатак ад праспекта Чарняхоўскага, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Петруся Броўкі. Праспект перасякае вул. Чкалава, праспект Перамогі і Навааршанскую шашу.
Аб'екты
правіць- гасцініца «Лучоса»
- парк Тысячагоддзя
- Палац спорту
- Дом побыту (24 корпус 4)
- ААТ «Віцязь»
Літаратура
правіць- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праспект Будаўнікоў (Віцебск)