Віцебскі лядовы палац спорту

Віцебскі лядовы палац спорту — спартыўнае збудаванне ў Віцебску. Размешчана ў парку парку 1000-годдзя Віцебска, на рагу праспекта Будаўнікоў і праспекта Перамогі.

Віцебскі лёдавы палац спорту
The Palace of Sport in Viciebsk at night - panoramio - Andrej Kuźniečyk.jpg
Месцазнаходжанне Віцебск, Беларусь
Пабудаваны 19981999
Адкрыты 13 лістапада 1999 года
Архітэктар Іван Іванавіч Боўт і Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч
Хатняя каманда ХК «Віцебск»
Памеры поля 30х61

Пабудаваны па праекце архітэктараў І. Боўта, А. Шафрановіча. Уведзены ў эксплуатацыю 13 лістапада 1999 г.. Асноўнае прызначэнне — правядзенне матчаў па хакеі з шайбай, спаборніцтваў па фігурным катанні, шорт-трэку і іншых лядовых відах спорту. Прадугледжана магчымасць трансфармавання хакейнай каробкі ў пляцоўку для гульнявых відаў спорту, спартыўных адзінаборстваў, тэнісу, цяжкай атлетыкі, гімнастыкі, бокса, а таксама ў сцэну для правядзення канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Умяшчальнасць палаца складае 1900 гледачоў.

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць