Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч
Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч (нар. 26 лістапада 1952, Мінск) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 лістапада 1952 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1975 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 г. — архітэктар, з 1982 года — галоўны архітэктар праектаў[1] у інстытуце «Белпрампраект»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года[2].
Творчасць
правіцьАсноўныя творы: эксперыментальна-вытворчы корпус НДІ парашковай металургіі (1983), кавальска-эксперыментальная база аўтазавода (1986)[1], канструктарска-эксперыментальная база завода колавых цягачоў у Мінску; цэх буйнога ліцця кавальскага завода цяжкіх штамповак у Жодзіне; вытворча-дыстрыбутарскі цэнтр «Кока-кола Беларусь» у Калядзічах; Палац хакея па вул. Прытыцкага ў Мінску (сааўтары Ю. Ф. Патапаў, І. І. Боўт), Лядовы палац у Баранавічах (пабудаваны ў 2007—2009)[3], спартыўна-забаўляльны цэнтр у Маладзечне (сааўтар Э. Длугуновіч)[3], Лядовы палац у Оршы[3], Лядовы палац у Віцебску (пабудаваны ў 1998—1999; сааўтар І. Боўт)[3], трэніровачны каток Палаца спорту ў Мінску; трэніровачны каток у Смаленску; завод будаўнічых сумесяў СТАА «Хенкель Баўтэхнік» у Заслаўі[2].
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі імя У. А. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[2].
Зноскі
- ↑ а б Шафранович Александр Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г Шафранович Александр Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г Символы нашего времени: ТОП-10 ледовых дворцов Беларуси
Літаратура
правіць- Шафранович Александр Степанович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Шафранович Александр Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)