Прастора Фрыдмана
«Прастора Фрыдмана» (руск.: «Пространство Фридмана») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 2008 годзе ў зборніку «П5: памінальныя песні палітычных пігмеяў піндастана».
Прастора Фрыдмана | |
---|---|
Жанр | апавяданне |
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская мова |
Дата першай публікацыі | 2008 |
Выдавецтва | Эксмо[d] |
ЗместПравіць
Апавяданне Пялевіна спалучае парадыйны навукова-папулярны аповяд нібыта з пярэдняга краю навукі з выкрываннем алігархаў і ФСБ.
Аказваецца, аналагічна з касмалагічнымі эфектамі гравітацыі, адкрытымі А. А. Фрыдманам, Стывенам Хокінгам і іншымі, існуюць і эфекты прыцягнення грошай да грошай. Гэта, нібыта, устаноўлена эксперыментальна падчас небяспечных вопытаў на людзях. Больш за тое, калі сума вельмі вялікая, як у вопытах ФСБ па дадзенай тэме, створыцца нешта накшталт чорнай дзіркі, куды «бабланаўт» (носьбіт грошай) трапляе, апусціўшыся за гарызонт Шварцмана, мабыць, аналагічны сферы Шварцшыльда ў касмалогіі.
Адзіныя візуальныя дадзеныя з-пад гарызонту Шварцмана з’яўляюцца малюнкам нічым не прыкметнага калідора.