Пратасевіцкі сельсавет
Пратасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Забалацце.
Пратасевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Асіповіцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Забалацце |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 2 040 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Геаграфія
правіцьПратасевіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя
правіцьУтвораны 16 ліпеня 1954 года як Восаўскі сельсавет у складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верайцоўскага і Дзераўцоўскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Восава. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна. 25 лютага 1964 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пратасевічы, сельсавет перайменаваны ў Пратасевіцкі. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года частка сельсавета перададзена ў склад зноў утворанага Асіповіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Ставішча, Ягаднае і пасёлак Дзераўцы)[2]. 13 лютага 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асіповіцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Восава, Дзераўцы, Дубралёва, Задняя Града, Заручэўе, Кляпчаны Мост, Малоціна, Прудок, Ставішча, Станцыя Дзераўцы, Ягаднае)[3]. 27 снежня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 3251 чалавек[4], з іх 84,4 % — беларусы, 11,2 % — рускія, 3,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2040 чалавек[6].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 февраля 2002 г. № 17-4 Об изменении статуса рабочего поселка Гродзянка Осиповичского района и упразднении Гродзянского поселкового Совета, об образовании Гродзянского сельсовета, изменении границ Вязьевского и Протасевичского сельсоветов и упразднении Каменичского, Погорельского, Осиповичского сельсоветов Осиповичского района Архівавана 6 чэрвеня 2021.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.