Пратапанк — тэрмін, якім абазначаецца цэлы шэраг выканаўцаў з 1950-х па 1970-я гады, якія так ці інакш апярэдзілі ў сваіх творах панк-рок, які з’явіўся ў 1974 годзе. Фактычна протапанк не з’яўляецца жанрам рок-музыкі ў поўным сэнсе гэтага слова, бо розныя яго прадстаўнікі могуць значна адрознівацца ў музычным плане.

Протапанк
Кірунак: рок

На працягу ўсіх трох дзесяцігоддзяў значная частка протапанку была прадстаўлена рок-н-рольнымі выканаўцамі. Велізарную ролю ў развіцці протапанку ў 1960-я гады сыграў гаражны рок[en].[1] У 1970-я значная частка прота-панкавых артыстаў належала да такіх жанраў, як глэм-рок, паб-рок[en], краўт-рок.

Зноскі

Спасылкі правіць