Прыз прынца Уэльскага

Прыз прынца Уэльскага (Prince of Wales Trophy) — уручаецца чэмпіёну Усходняй канферэнцыі, гэта значыць клубу, які выйшаў у фінал Кубка Стэнлі НХЛ ад Усходняй канферэнцыі.

Прыз прынца Уэльскага
Prince of Wales Trophy
Тып узнагарода
Заснавальнік Прынц Уэльскі Эдуард
Заснаванне 1924
Узнагарода за перамогу ў фінале Усходняй канферэнцыі НХЛ
Апошні ўладальнік Сцяг ЗША Тампа-Бэй Лайтнінг
(2-і тытул)
Сайт NHL.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго высокасць прынц Уэльскі падарыў Лізе гэты трафей у 1924 годзе. З 1928 па 1938 прыз даставаўся лепшай камандзе Амерыканскага дывізіёна НХЛ у рэгулярным чэмпіянаце. Пасля таго, як у Лізе адмянілі падзел на дывізіёны, аж да 1967 года, трафей уручаўся пераможцу рэгулярнага першынства (па аналогіі з цяперашнім Прэзідэнцкім Кубкам). Затым, пасля ўступлення ў НХЛ новых клубаў і новага падзелу на дывізіёны, гэтай узнагародай ганаравалася лепшая каманда Усходняга дывізіёна.

У 1975 годзе Усходні дывізіён змяніла Канферэнцыя прынца Уэльскага, і да 1981 года ўладальнікам прыза станавіўся пераможца рэгулярнага чэмпіянату ў канферэнцыі, якая насіла тую ж назву, што і сам трафей. У наступным сезоне было вырашана ўручаць прыз лепшай камандзе канферэнцыі па выніках плэй-оф, а ў 1994 годзе канферэнцыя прынца Уэльскага стала называцца Усходняй, і аднайменным прызам узнагароджваецца клуб, які выбіўся ў фінал Кубка Стэнлі ад Усходняй канферэнцыі.

Сярод хакеістаў прыз атрымаў мянушку «падстаўка для парасонікаў», за ім замацавалася паганая слава, з-за чаго пераможца пры ўручэнні часта не бярэ яго ў рукі.[1]

Каманды, якія ў розныя гады атрымалі «Прыз прынца Уэльскага»:

год каманда
2015 «Тампа-Бэй Лайтнінг»
2014 «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
2013 «Бостан Бруінз»
2012 «Нью-Джэрсі Дэвілз»
2011 «Бостан Бруінз»
2010 «Філадэльфія Флаерз»
2009 «Пітсбург Пінгвінз»
2008 «Пітсбург Пінгвінз»
2007 «Атава Сенатарз»
2006 «Караліна Харыкейнз»
2004 «Тампа-Бэй Лайтнінг»
2003 «Нью-Джэрсі Дэвілз»
2002 «Караліна Харыкейнз»
2001 «Нью-Джэрсі Дэвілз»
2000 «Нью-Джэрсі Дэвілз»
1999 «Бафала Сейбрз»
1998 «Вашынгтон Кэпіталз»
1997 «Філадэльфія Флаерз»
1996 «Фларыда Пантэрз»
1995 «Нью-Джэрсі Дэвілз»
1994 «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
1993 «Манрэаль Канадыенс»
1992 «Пітсбург Пінгвінз»
1991 «Пітсбург Пінгвінз»
1990 «Бостан Бруінз»
1989 «Манрэаль Канадыенс»
1988 «Бостан Бруінз»
1987 «Філадэльфія Флаерз»
1986 «Манрэаль Канадыенс»
1985 «Філадэльфія Флаерз»
1984 «Нью-Ёрк Айлендэрс»
1983 «Нью-Ёрк Айлендэрс»
1982 «Нью-Ёрк Айлендэрс»
1981 «Манрэаль Канадыенс»
1980 «Бафала Сейбрз»
1979 «Манрэаль Канадыенс»
1978 «Манрэаль Канадыенс»
1977 «Манрэаль Канадыенс»
1976 «Манрэаль Канадыенс»
1975 «Бафала Сейбрз»
1974 «Бостан Бруінз»
1973 «Манрэаль Канадыенс»
1972 «Бостан Бруінз»
1971 «Бостан Бруінз»
1970 «Чыкага Блэкхокс»
1969 «Манрэаль Канадыенс»
1968 «Манрэаль Канадыенс»
1967 «Чыкага Блэкхокс»
1966 «Манрэаль Канадыенс»
1965 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1964 «Манрэаль Канадыенс»
1963 «Таронта Мейпл Ліфс»
1962 «Манрэаль Канадыенс»
1961 «Манрэаль Канадыенс»
1960 «Манрэаль Канадыенс»
1959 «Манрэаль Канадыенс»
1958 «Манрэаль Канадыенс»
1957 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1956 «Манрэаль Канадыенс»
1955 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1954 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1953 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1952 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1951 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1950 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1949 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1948 «Таронта Мейпл Ліфс»
1947 «Манрэаль Канадыенс»
1946 «Манрэаль Канадыенс»
1945 «Манрэаль Канадыенс»
1944 «Манрэаль Канадыенс»
1943 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1942 «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
1941 «Бостан Бруінз»
1940 «Бостан Бруінз»
1939 «Бостан Бруінз»
1938 «Бостан Бруінз»
1937 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1936 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1935 «Бостан Бруінз»
1934 «Дэтройт Рэд Уінгз»
1933 «Бостан Бруінз»
1932 «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
1931 «Бостан Бруінз»
1930 «Бостан Бруінз»
1929 «Бостан Бруінз»
1928 «Бостан Бруінз»
1927 «Атава Сенатарз»
1926 «Манрэаль Марунз»
1925 «Манрэаль Канадыенс»
1924 «Манрэаль Канадыенс»

Зноскі