Прымас Венгрыі — ганаровы тытул архібіскупа Эстэргама-Будапешта, які такім чынам, завецца архібіскупам-прымасам Венгрыі. У свой час прымас Эстэргама, які жыў у Венгерскім каралеўстве, быў таксама вядомы як «Князь-прымас» і меў вялікі аўтарытэт і ўладу. Прымас быў упаўнаважаны праводзіць нацыянальныя саборы, і, з’яўляючыся Legatus Natus Святой Рымскай Царквы, меў права у межах сваёй місіі (тэрыторыі, якая падавалася Папам) несці крыж перад пантыфікам, падпарадкоўваўся непасрэдна Рыму і меў таксама права на наведванне біскупскіх кафедраў і кляштароў у Венгрыі, за выключэннем абацтва Пананхальма (S. Martinus em Monte Pannoniæ).

З 1715 года ён лічыўся канцлерам і князем Свяшчэннай Рымскай імперыі. Па традыцыі менавіта ён карануе каралёў Венгрыі.