Прынц-кансорт
Прынц-кансорт або прынц-муж (Prince consort) — муж кіруючай каралевы, які сам не з'яўляецца манархам (за выключэннем тых выпадкаў, калі ён сам з'яўляецца каралём іншай краіны).
Сучаснымі прыкладамі прынцаў-кансартоў з'яўляюцца прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі (муж каралевы Елізаветы II) і прынц Генрых Дацкі (муж каралевы Маргрэтэ II).
У прызнанне статуса мужа каралевы яму можа быць нададзены фармальны тытул — прынц, прынц-кансорт (прынц-муж) або кароль-кансорт (кароль-муж). У выпадку смерці каралевы прынц-кансорт становіцца проста прынцам. Аналагічны статус кансорта можа быць прысвоены таксама і жонцы караля, якая становіцца кансорт-каралевай. Прыклад Ганны Паўлаўны Раманавай (1795—1865), жонка караля Нідэрландаў (1792—1849) Вілема II Аранскага.
Спіс прынцаў-кансартоў
правіцьАнглія
правіць№ | імя | нарадзіўся | памёр | час дзеяння | бацькі | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Гілфард Дадлі | 1536 | 12 лютага 1554 Лонданскі Таўэр |
1553 | Джон Дадлі, 1-ы герцаг Нартумберленд Джэйн Гілфард | |
2 | Філіп II, кароль Іспаніі | 21 мая 1527 Вальядалід |
13 верасня 1598 Эскурыял |
1554—1558 | Карл V Габсбург Ізабела Партугальская | |
3 | Георг Дацкі герцаг Камберленд |
2 красавіка 1653 Капенгаген |
28 лістапада 1708 Лондан |
1702—1707 | Фрэдэрык III Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская |
Шатландыя
правіць№ | імя | нарадзіўся | памёр | час дзеяння | бацькі | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Францыск II, кароль Францыі | 19 студзеня 1544 Фантэнбло |
5 снежня 1560 Арлеан |
1558—1560 | Генрых II, кароль Францыі Кацярына Медычы | |
2 | Генры Сцюарт, лорд Дарнлі (кароль-кансорт) |
7 снежня 1545 Лідс |
10 лютага 1567 Эдынбург |
1565—1567 | Мэцью Сцюарт, 4-ы граф Ленакс Маргарэт Дуглас | |
3 | Джэймс Хепберн, 4-ы граф Ботвел | каля 1534 | 14 красавіка 1578 Драгсхольм |
1567 | Патрык Хепберн, 3-ці граф Ботвел Агнес Сінклер | |
4 | Георг Дацкі герцаг Камберленд |
2 красавіка 1653 Капенгаген |
28 лістапада 1708 Лондан |
1702—1707 | Фрэдэрык III Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская |
Вялікабрытанія
правіць№ | Імя | нарадзіўся | памёр | час дзеяння | Бацькі | |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Георг Дацкі герцаг Камберленд |
2 красавіка 1653 Капенгаген |
28 лістапада 1708 Лондан |
1707—1708 | Фрэдэрык III Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская | |
2 | Альберт Саксен-Кобург-Гоцкі | 26 жніўня 1819 Кобург |
14 снежня 1861 Віндзар |
1840—1861 | Эрнст I, герцаг Саксен-Кобург-Гоцкі Луіза Саксен-Кобург-Альтэнбургская | |
3 | Філіп Маўнтбетэн, герцаг Эдынбургскі | 10 чэрвеня 1921 Корфу |
9 красавіка 2021 Віндзар |
1952—2021 | Андрэй, прынц Грэчаскі і Дацкі Аліса Батэнберг |