Прынц Дзяржплана

«Прынц Дзяржплана» (руск.: «Принц Госплана») — апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар».

Прынц Дзяржплана
руск.: Принц Госплана
Жанр аповесць[d]
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1991

Аляксандр Лапін — праграміст адной з дзяржаўных устаноў познесавецкай эпохі, які захапляецца камп’ютарнай гульнёй Prince of Persia і атаясамлівае сябе з яе безназоўным персанажам. Свет гульні становіцца для яго другой рэальнасцю, напоўненай небяспекамі і ворагамі, мэта якой — дасягнуць выдатнай і таямнічай прынцэсы. Пры гэтым яго рэальнасць суіснуе з іншымі — калегі таксама гуляюць у камп’ютарныя гульні. Адначасова знаходзячыся ў рэальным свеце, ён датыкаецца да светаў F-16 Combat Pilot, M1 Tank Platoon, Starglider. Галоўнага героя мучыць пытанне — якая мэта яго жыцця, ці рэальная яна, ці ўсё, што ён бачыць — бачыць праз экран манітора?

Гульні

правіць

У аповесці прысутнічаюць згадкі пра камп’ютарныя гульні, якія ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў былі папулярнымі сярод расійскіх карыстальнікаў IBM PC:

Узнагароды

правіць
  • прэмія «Вялікае Кальцо» ў намінацыі «Буйная Форма» (1991)[1],
  • прэмія «ИНТЕРПРЕССКОН» ў намінацыі «Малая Форма» (1993)[2]/

Зноскі

Спасылкі

правіць