У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Прэзідыят (познелац. Praesidiatus, ад praeses — заступнік, абаронца) — буйная адзінка адміністрацыйнага дзялення і земскага ўпарадкавання ў Задзвінскай Лівоніі ў 1582-98. Лівонскай канстытуцыяй 1582 правінцыя была падзелена на тры прэзідыяты. На чале прызідыята стаяў назначаны каралём Рэчы Паспалітай пажыццёвы прэзідэнт, які быў надзелены ваеннай і судова-паліцэйскай уладай. Адначасова прэзідыят быў тэрытарыяльнай адзінкай шляхецкага самакіравання і земскага суда. У 1598 прызідыяты былі рэарганізаваны ў ваяводствы.

Спасылкі

правіць