Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці (2005)

Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 8 красавіка 2005 г.

< 1999   2011 >
Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці
8 красавіка 2005
Яўка: 71,7
Кандыдат: Ісмаіл Амар Геле
Партыя: Народны рух за прагрэс
Галасоў: 144,433
(100 %)

Вынік выбараў: Ісмаіл Амар Геле абраны Прэзідэнтам Джыбуці.

Кампанія правіць

Дзеючы прэзідэнт Ісмаіл Амар Геле з'яўляўся адзіным кандыдатам, бо галоўныя апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары па прычыне, што «змены праз выбары ў Джыбуці не магчымы»[1]. Адзін з лідараў апазіцыі Махамед Дауд Чэхем у 10 сакавіка 2005 г. адмовіўся ад удзелу ў выбарах з-за фінансавых праблем[2].

Нягледзячы на байкот выбараў з боку апазіцыі, прэзідэнт І. А. Геле праводзіў агітацыю і мітынгі ў сваю падтрымку, абяцаючы скараціць беднасць, пашырыць права жанчын і павысіць празрыстасць працы ўрада. І. А. Геле заявіў, што апазіцыя не вылучыла свайго кандыдата, бо баіцца прайграць яму[3].

У дзень саміх выбараў у горадзе Джыбуці прайшлі пратэсты супраць выбараў, якія былі разагнаны сіламі паліцыі, якая выкарыстала слёзацечны газ[3].

Вынікі правіць

# Партрэт Кандыдат Партыя Колькасць галасоў %
1   Ісмаіл Амар Геле
(1946—)
Народны рух за прагрэс 144,433 100
Несапраўдныя бюлетэні 4,692 5,7
Зарэгістраваныя выбаршчыкі 208,098 100
Усяго 144,433 71,7

Зноскі

  1. No challengers for Guelleh as presidential campaign kicks off (англ.). The News Humanitarian (29 сакавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.
  2. Clear run for Djibouti's leader (англ.). BBC (10 сакавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.
  3. а б Djibouti leader wins one-man poll (англ.). BBC (9 красавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.