Ісмаіл Амар Геле (фр.: Ismaïl Omar Guelleh, самал.: Ismaaciil Cumar Geelle, араб. اسماعيل عمر جليه‎‎; 27 лістапада 1947, Дырэ-Даўа, Эфіопія) — другі прэзідэнт Джыбуці з 8 мая 1999. Успадкаваў пасаду ад свайго дзядзькі, Хасана Гулед Аптыдона.

Ісмаіл Амар Геле
араб. إسماعيل عمر جيله‎‎
2-і прэзідэнт Джыбуці
з 8 мая 1999
Папярэднік Хасан Гулед Аптыдон
Нараджэнне 27 лістапада 1947(1947-11-27)[1][2] (76 гадоў)
Жонка Kadra Mahamoud Haid[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Падма Вібхушан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго сям’я пераехала з Эфіопіі ў Джыбуці ў 1960-я. Служыў у паліцыі, пасля атрымання Джыбуці незалежнасці ў 1977 г. прызначаны кіраўніком сакрэтнай службы. У красавіку 1999 г. яго кандыдатура як пераемніка Аптвдона была выстаўлена на прэзідэнцкіх выбарах, і Гела перамог, атрымаўшы 73 % галасоў. У 2005 г. пераабраны, пры адсутнасці іншых кандыдатаў, атрымаўшы 100 %.

Зноскі

  1. Ismail Omar Guelleh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ismail Omar Guelleh // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.