Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці (2005)
Прэзідэнцкія выбары ў Джыбуці прайшлі 8 красавіка 2005 г.
8 красавіка 2005 | |||
---|---|---|---|
Яўка: | 71,7 | ||
Кандыдат: | Ісмаіл Амар Геле | ||
Партыя: | Народны рух за прагрэс | ||
Галасоў: | 144,433 (100 %) |
||
| |||
Вынік выбараў: | Ісмаіл Амар Геле абраны Прэзідэнтам Джыбуці. |
Кампанія
правіцьДзеючы прэзідэнт Ісмаіл Амар Геле з'яўляўся адзіным кандыдатам, бо галоўныя апазіцыйныя партыі Джыбуці не вылучылі сваіх кандыдатаў і заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары па прычыне, што «змены праз выбары ў Джыбуці не магчымы»[1]. Адзін з лідараў апазіцыі Махамед Дауд Чэхем у 10 сакавіка 2005 г. адмовіўся ад удзелу ў выбарах з-за фінансавых праблем[2].
Нягледзячы на байкот выбараў з боку апазіцыі, прэзідэнт І. А. Геле праводзіў агітацыю і мітынгі ў сваю падтрымку, абяцаючы скараціць беднасць, пашырыць права жанчын і павысіць празрыстасць працы ўрада. І. А. Геле заявіў, што апазіцыя не вылучыла свайго кандыдата, бо баіцца прайграць яму[3].
У дзень саміх выбараў у горадзе Джыбуці прайшлі пратэсты супраць выбараў, якія былі разагнаны сіламі паліцыі, якая выкарыстала слёзацечны газ[3].
Вынікі
правіць# | Партрэт | Кандыдат | Партыя | Колькасць галасоў | % |
---|---|---|---|---|---|
1 | Ісмаіл Амар Геле (1946—) |
Народны рух за прагрэс | 144,433 | 100 | |
Несапраўдныя бюлетэні | — | — | 4,692 | 5,7 | |
Зарэгістраваныя выбаршчыкі | — | — | 208,098 | 100 | |
Усяго | — | — | 144,433 | 71,7 |
Зноскі
- ↑ No challengers for Guelleh as presidential campaign kicks off (англ.). The News Humanitarian (29 сакавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ Clear run for Djibouti's leader (англ.). BBC (10 сакавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.
- ↑ а б Djibouti leader wins one-man poll (англ.). BBC (9 красавіка 2005). Праверана 24 сакавіка 2019.