Прэзідэнцкія выбары ў Трынідадзе і Табага (2013)

Непрамыя прэзідэнцкія выбары ў Трынідадзе і Табага прайшлі 15 лютага 2013 года[1]. Суддзя Энтані Кармона быў адзіным кандыдатам. Калегія выбаршчыкаў аднагалосна прагаласавала за яго. Кармона заняў пасаду прэзідэнта Трынідада і Табага 18 сакавіка 2013 года пасля публічнай цырымоніі прыняцця прысягі на стадыёне Хейзлі Кроўфарда. Кармона стаў 5-м прэзідэнтам краіны[2], змяніўшы на гэтай пасадзе Джорджа Максвела Рычардса.

Зноскі