Прэмія Ферма (фр.: Prix Fermat) — міжнародная матэматычная прэмія для маладых навукоўцаў (да 45 гадоў). Прысуджаецца Тулузскім матэматычным інстытутам (фр.: Institut de mathématiques de Toulouse). Носіць імя матэматыка П’ера дэ Ферма.

Прэмія Ферма
Тып навуковая ўзнагарода[d]
Заснавальнік Тулузскі матэматычны інстытут[d]
Заснаванне 1989
Краіна
Сайт math.univ-toulouse.fr/Fe…

Прэмія заснавана ў 1989 годзе, узнагароджанне адбываецца раз на два гады. Узнагарода — 20 тысяч еўра. Лаўрэат павінен напісаць артыкул з аглядам сваіх даследаванняў для часопіса Les Annales de la Faculté des Sciences de Toulouse.