Пталамей VII
Пталамей VII Неас Філапатар (стар.-грэч.: Πτολεμαῖος Νέος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Néos Philopátōr; 162 да н.э. — 144 да н.э.) — цар егіпецкі (145—144 да н.э.), сын Пталамея VI і Клеапатры II.
Пталамей VII Неас Філапатар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Манета Пталамея VII | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пталамей VI | ||||||
Пераемнік | Пталамей VIII і Клеапатра II | ||||||
Нараджэнне | 162 да н.э. | ||||||
Смерць | 144 да н.э. | ||||||
Род | Дынастыя Пталамеяў | ||||||
Бацька | Пталамей VI | ||||||
Маці | Клеапатра II | ||||||
![]() |
Правіў пад апекай сваёй маці і быў забіты, калі яна выйшла замуж за свайго брата Пталамея VIII. У яго час, час аслаблення грэчаскай дынастыі, адбывалася ажыўленне старажытнаегіпецкіх традыцый. Выява маладога цара са знакамі фараона і грэчаскай царскай павязкай, зробленая на залатым пярсцёнку, што захоўваецца ў Парыжы, некаторымі даследнікамі прыпісваецца яго бацьку Пталамею VI.[1]
Крыніцы
правіць- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)