Пталамей XII

(Пасля перасылкі з Пталамей XII Неас Дыяніс)

Пталамей XII Тэас Філапатар Філадэльф Неас Дыяніс Аўлет (Πτολεμαῖος Νέος Διόνυσος Θεός Φιλοπάτωρ Θεός Φιλάδελφος Αὐλητής, Ptolemaĩos Néos Diónusos Theós Philopátōr Theós Philádelphos Aulētḗs; 110 да н.э. — 51 да н.э.) — цар егіпецкі (8058 да н.э., 5551 да н.э.), сын Пталамея VIII і Клеапатры Селены.

Пталамей XII
Ptolemy XII Auletes Louvre Ma3449.jpg
Double crown.svg
Нараджэнне 117 да н.э.
Смерць 51 да н.э.
Род Дынастыя Пталамеяў
Бацька Пталамей IX
Маці Клеапатра IV
Жонка Клеапатра V[d] і Клеапатра VI[d]
Дзеці Клеапатра, Бераніка IV[d], Арсіноя IV[d], Пталамей XIII[d], Пталамей XIV[d] і Клеапатра VI[d]
Дзейнасць суверэн
Commons-logo.svg Пталамей XII на Вікісховішчы
Пталамей Аўлет

БіяграфіяПравіць

Пры Пталамеі XII пачаўся хуткі ўпадак Егіпту. Палітычная сітуацыя вымусіла яго ўцячы ў Рым і шукаць там падтрымкі. Пад націскам Сулы, ён завяшчаў Егіпет пасля сваёй смерці Рыму. Жыў у Пампея і атрымаў патрэбную падтрымку ў 59 да н.э., дзякуючы хадайніцтву Цэзара. Вярнуўшыся ў Егіпет, ён жорстка расправіўся з праціўнікамі, у т.л., з дачкой Беранікай IV, якая без яго прысвоіла царскі тытул. Яго дачка Клеапатра VII была апошняй егіпецкай царыцай.

Гісторыкамі адзначаецца яго слабахарактарнасць. Любіў музыку, акампаніраваў хорам на флейце, а таксама выступаў як саліст на спаборніцтвах, якія ладзіліся ў яго палацы — адсюль мянушка «Аўлет» (флейціст). Выявай, відаць, з'яўляецца мармуровая галава, што захоўваецца ў Парыжы.[1]

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

ЛітаратураПравіць


Папярэднік:
Пталамей XI
Фараон Егіпта
(сумесна з Клеапатрай V і Клеапатрай VI)

80-58 да н.э.
Пераемнік:
Берэніка IV
Папярэднік:
Берэніка IV
Фараон Егіпта
(сумесна з Клеапатрай VII)

55-51 да н.э.
Пераемнік:
Клеапатра VII і Пталамей XIII