Пудара — возера ў Цвярской вобласці Расіі, у Вышневолацкім раёне, належыць да басейна Мсты.

Пудара
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158 м
Плошча 8,2 км²
Даўжыня берагавой лініі 25,7 км
Найбольшая глыбіня 4 м
Басейн
Плошча вадазбору 129 км²
Упадаюць Дзіваўка
Размяшчэнне
Размяшчэнне Цвярская вобласць
Краіна  Расія
Пудара (Расія)
Пудара
Пудара
Пудара (Цвярская вобласць)
Пудара
Пудара
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 01040200221402000021045

Плошча возера Пудара 8,2 км2, даўжыня 8,7 км, шырыня да 1,5 км. Вышыня над узроўнем мора — 158 метра, найбольшая глыбіня — 4 метра[1].

Возера мае моцна выцягнутую з паўночнага захаду на паўдневы ўсход форму. У цэнтральнай частцы ў возера удаецца паўвостраў, які падзяляе возера на дзве часткі. Берагі нізінныя, месцамі моцна забалочаныя; зарослыя чаротам. На паўночным і паўднёвым беразе возера некалькі вёсак. Паходжанне возера лагчынае.

У возера ўпадае некалькі ручаёў і пратока з суседніх азёр Волкава (знаходзіцца на ўсход ад Пудара) і Яшчына (на поўдзень). З паўночнай частцы возера выцякае рака Пуйга, якая ўпадае праз 10 кіламетраў у возера Цішыдра.

Зноскі

Спасылкі правіць