Пул (більярд)

(Пасля перасылкі з Пул, більярд)

Пул — разнавіднасць більярда. У пул гуляюць на більярдным стале з шасцю лузами, размешчанымі ўздоўж бартоў. Асноўнай мэтай гульняў у пул з’яўляецца забіванне шароў ў лузы. Найбольш распаўсюджанымі відамі пула з’яўляюцца «васьмёрка» і «дзявятка».

Більярдны стол для гульні ў пул

Існуюць сотні відаў пула. Найбольш вядомыя з іх: «пул-8», «пул-9», «пул-10», «14 +1», «у адну лузу».