Пурым (іўр. פּוּרִים, ад акадскага пуру — жрэбій) — яўрэйскае свята, усталяванае, згодна з біблейскай Кніга Эсфір (Эстэр) у памяць выратавання яўрэяў, якія пражывалі на тэрыторыі Персідскай імперыі, ад вынішчэння іх Аманам-амалікіцянінам, улюбёнцам персідскага цара Артаксеркса.

Пурым в Дрэздэне.

Свята пачынаецца постам Эсфір (תענית אסתר) на працягу 13-га дня месяца адара ў памяць паста, накладзенага царыцай на сябе, на слуг і на ўсіх яўрэяў горада Шуша. Святочнымі днямі з’яўляюцца 14-га і 15-га адара, якія па пастанове Мардэхая і Эсфір былі прызначаныя як «дні балявання і весялосці».

Пурымшпіль

правіць

Пурымшпіль (іўр. «жрэбій» + герм. «гульня») — народная яўрэйская драма, выконваецца ў свята Пурым; спалучае ў сабе элементы еўрапейскага карнавальнага фестывалю.

Пурымшпіль звязаны з біблейскай гісторыяй пра Амана, Эсфір і Мардэхая. Каварны Аман ўзненавідзеў яўрэя Мардэхая і вырашыў адпомсціць, знішчыўшы ўсіх яўрэяў. Але Мардэхай з дапамогай сваёй стрыечнай сястры Эсфір не толькі ўратаваў свой народ, але і адправіў на шыбеніцу Амана. У гонар свайго збаўлення яўрэі пачалі адзначаць Пурым. Невядома, калі ўпершыню пачалі выконваць пурымшпілі. Ужо ў самой назве падкрэсліваецца драматычная, тэатральная, дваістая існасць пурымшпілю — «пурымская гульня», але ж можна зрабіць і больш філасофскі пераклад — «гульня жрэбіяў».

Літаратура

правіць
  • Мельничук В. А. Пуримшпиль. Возрождение жанра.// Язык, литература, фольклор: материалы 64-й конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 3 мая 2007 г./ БГУ www.bsu.by. — Минск: РИВШ, 2007. — 164 с.

Спасылкі

правіць