Пуцеправод цераз Партызанскі праспект (Мінск)
Мінск
Пуцеправод цераз Партызанскі праспект — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае вуліцы Даўгабродскую і Пляханава, праходзячы над Партызанскім праспектам[1].
Пуцеправод цераз Партызанскі праспект | |
---|---|
Каардынаты: 53°52′31″ пн. ш. 27°37′35″ у. д.HGЯO | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, трамвайны, пешаходны |
Перасякае | Партызанскі праспект |
Месца размяшчэння | г. Мінск, Беларусь |
Канструкцыя | |
Тып канструкцыі | бэлечны |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 3 |
Агульная даўжыня | 30 м |
Шырыня моста | 27 м |
Палос руху | 4 |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1972 |
Апісанне Правіць
Пуцеправод пабудаваны ў 1972 годзе. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 30 м, шырыня 27 м[1]
Пуцеправод прызначаны для руху трамваяў, аўтатранспарту і пешаходаў. Праезная частка пуцеправода складаецца з 4 палос для руху аўтатранспарту. Пакрыццё праезнай часткі і тратуараў — асфальтабетон. На пуцеправод пастаўлены бетонныя бар'ерныя агароджы праезнай часткі. Парэнчавая агароджа металічная простага дыяганальнага малюнка, завяршаецца на устоях гранітнымі тумбамі з ліхтарамі.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх