Пціцкі сельсавет
Пці́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пціч.
Пціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пціч |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 114 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 снежня 1957 года ў склад Капаткевіцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[1]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Петрыкаўскага раёна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1515 чалавек[2], з іх 95,0 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1114 чалавек[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.