Капаткевіцкі сельсавет
Капатке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Капаткевічы. Плошча — 146,96 км²[1].
Капаткевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Капаткевічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 12 лістапада 2013 |
Дата скасавання | 11 лютага 1974 |
Насельніцтва (2019) | 3 162 |
Плошча | 146,96 км² |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капаткевічы (з 1939 г. — вёска Вялікае Сяло). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 12 снежня 1957 года ў склад сельсавета з Пціцкага сельсавета перададзена вёска Гарадзішча[2]. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 11 лютага 1974 года сельсавет скасаваны, вёскі Вялікае Сяло і Усходняя ўключаны ў склад гарадскога пасёлка Капаткевічы, вёскі Гарадзішча, Івашкавічы, Першая Слабодка, пасёлкі Івашкавічы, Кастрычніцкі, Трэмля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Капаткевіцкага пассавета[3].
12 лістапада 2013 года Капаткевіцкі пассавет рэарганізаваны ў Капаткевіцкі сельсавет[4].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў без Капаткевіч) — 373 чалавекі[5], з іх 95,4 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 3162 чалавекі[7].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 69 О внесении изменения в решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 снежня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 284 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Петриковского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.