Пціч (Мінскі раён)
Пціч[1] (трансліт.: Pcič, руск.: Птичь) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хацежынскага сельсавета.
Вёска
Пціч
| ||||||||||||||||||||
Пціч на Вікісховішчы
|
Гісторыя
правіцьУ 1654 годзе згадваецца як вёска ў складзе маёнтка Славенск у Мінскім ваяводстве ВКЛ[2]. Да 1863 г. маёнтак Пціч належаў шляхціцам Лапіцкім — ім кіраваў, трымаючы гаспадарку на высокім узроўні, Гектар Янавіч Лапіцкі (1829/1830—1904), паўстанцкі начальнік Мінскага ваяводства ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864). За ўдзел Гектара Лапіцкага ў Студзеньскім паўстанні (1863—1864) маёнтак Пціч быў секвестраваны ў лістападзе 1863 г. і канфіскаваны расійскімі ўладамі, а сам Гектар Лапіцкі быў пазбаўлены дваранства Расійскай імперыі. У сакавіку 1864 г. маёнтак Пціч быў аддадзены ў арэнду інжынер-падпаручніку Сцыпіёну Беліновічу. За жонкай Гектара Лапіцкага Юліяй засталіся ў валоданні толькі сядзіба Ратамка і засценкі Ваські і Самулеўшчына ў Мінскім павеце. У 1882 г. Гектар Лапіцкі атрымаў вяртанне правоў дваранскага саслоўя.
Вядомыя асобы
правіць- Гектар Янавіч Лапіцкі (1829/1830—1904), паўстанцкі начальнік Мінскага ваяводства ў часы Студзеньскага паўстання (1863—1864)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 710
Літаратура
правіць- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
- Ptycz (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego. — t. IX: Pożajście – Ruksze, Warszawa 1888. — s. 263.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пціч (Мінскі раён)